Вочы на патыліцы


Гэтым можа пахваліцца Ўафаа Біляль (Wafaa Bilal), прафесар Нью-Ёрскага ўніверсітэту мастацтва. Мастак сумняецца, што сёння мы маем сваю прыватную прастору. Каб даказаць гэта, ён імплантаваў сабе ў патыліцу інтэрнэт-камеру. Жыццё з іншага пункту гледжання будзе транслявацца дваццаць чатыры гадзіны на дзень.

Праект, названы “Трэці я”, – адна з 23 працаў сучаснага мастацтва, прысвечаных адкрыццю “Арабскага музею сучаснай культуры”. “З кожным праектам, што я тут рабіў, звязана шмат жахаў, і некаторыя цягнуцца даволі доўга. Але гэта мой выбар, і я адказваю за гэта толькі перад самім сабою”, – кажа Ўафаа Біляль.

У часе аперацыі Біляль атрымаў толькі мясцовы наркоз. Таму зараз мастак сумняецца ў тым, ці было варта распачынаць гэты праект. “Я не мог прадбачыць, што гэта будзе настолькі цяжка. Ведай я раней, не думаю, што наважыўся б на гэта”.

Аднак мастаку давядзецца трываць яшчэ цэлы год. Цягам гэтага часу Біляль плануе падняць важныя сацыяльныя, эстэтычныя і тэхналагічныя пытанні.

belsat.eu

Стужка навінаў