Творчы падыход Анатоля Рубінава


Як высветлілася, сакратар ЦВК Мікалай Лазавік не адзіная творчая асоба сярод высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Вершы піша і былы першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, а цяпер старшыня Савету Рэспублікі Анатоль Рубінаў.

Як распавёў спікер “Народнай газеце” у інтэрв’ю пад красамоўнаю назваю “Палітыка – таксама творчасць”, песні на ягоныя вершы ёсць у рэпертуары Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча.

Як атрымалася высветліць “Белсату”, паэтычны зборнік паэта Рубінава “Гори-гори, свеча зажжённая…”, выйшаў у Менску ў 2004 годзе. Сярод іншых, ёсць там і “Песня студента-лодыря”, дзе ў вершаванай форме Анатоль Рубінаў раскрытыкаваў беларускую сістэму адукацыі. Вось невялікі ўрывак з яе:

“У нас преподаватели

Берут все обязательства

По баллам показатели

Всемерно повышать…

Пусть учит, кто сознательный,

А мне не обязательно –

Ведь им же обязательства

Придётся выполнять…”

Яшчэ на пасадзе першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў рэзка раскрытыкаваў школьную рэформу, што ў той час праводзілася ў краіне. А таксама выступіў супраць пераходу вышэйшай школы на двухузроўневую сістэму адукацыі – бакалаўрыят і магістратура. У выніку, беларускія школы ізноў перайшлі на 10-гадовы тэрмін навучання, а ў Балонскі працэс Беларусь дагэтуль не ўвайшла.

belsat.eu

Стужка навінаў