Алег Алкаеў у «Гарачым каментары»


Вызваліць усіх палітвязняў, спыніць уціск і пераслед праваабаронцаў, апазіцыі ды медыяў. Разам з тым памілаваць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва ды ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне – патрабуе Еўрапарламент ад афіцыйнага Менску.

З усіх краінаў Еўропы Беларусь на сёння застаецца адзінаю, у якой выконваюцца смяротныя прысуды. За апошнія 10 гадоў выключную захаду пакарання адмянілі заканадаўча або на практыцы не ўжываюць у 31 краіне свету.

Праблема смяротнага пакарання ў Беларусі абмяркоўваецца і ў Еўрапарламенце. Рэч у тым, што адмена найвышэйшае кары – адна з асноўных умоваў вяртання беларускаму парламенту статусу спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы.

Паводле “Amnesty International”, з 1991 г. у нашай краіне пакаралі смерцю 400 чалавек. Паводле былога начальніка следчага ізалятару № 1, палкоўніка міліцыі Алега Алкаева, прысуды выконвала зборная (нясталая) група працаўнікоў МУС. Інструкцыя не забараняла ім спажываць алкаголь, каб зняць стрэс, але рабілі гэта звычайна пасля працы.

Алег Алкаеў лічыць, што смяротнае пакаранне ў Беларусі застаецца інструментам утрымання ўлады, моцным псіхалагічным прыёмам у дачыненні як крымінальнага свету, гэтак і “бунтаўнікоў”. Пры гэтым ён адзначае, што Еўрапарламент не мае справы на стале, таму не можа меркаваць аб’ектыўна.

Госць “Гарачага каментара” не сумняецца, што тэракт у метро ажыццявіў Дзмітрый Канавалаў, аднак не ўпэўнены, ці адзін ён замяшаны ў гэтай справе.

belsat.eu

Стужка навінаў