Менскія таксісты: падвышэнне тарыфаў нам не дапаможа


Нягледзячы на падвышэнне тарыфаў на праезд, таксісты скардзяцца на тое, што выдаткі часам перавышаюць прыбытак.

Кошт праезду ў таксоўках падаражэў у сярэднім на Br 150 за кіламетр, што ўжо выклікала незадавальненне ў пасажыраў. Дый самыя таксоўнікі кажуць, што плёну ад гэтага падвышэння не шмат. Таму фірмы шукаюць іншыя спосабы палепшыць рэнтабельнасць. “Такія службы, як “Алмаз” альбо “Таксі 181”, у іх тарыф – Br 1 000 за кіламетр, але пасадка – Br 5 000, і ў прынцыпе адное на другое выходзіць – недзе Br 1 400 атрымліваецца тарыф”, – падлічвае адзін з таксоўнікаў.

“Сённяшнія тарыфы – яны стратныя, – канстатуе іншы кіроўца. – Міністэрства транспарту ў свой час ініцыявала закон, каб у таксі выкарыстоўваліся аўты, малодшыя за 10 гадоў, але як іх абслугоўваць і за якія грошы, яно ў гэтым законе не ўказала. Калі новая машына, адно тэхнічнае абслугоўванне – гэта трохмесячны заробак таксіста”.

belsat.eu

Стужка навінаў