Таццяну Бублікаву выдалілі з суда над былым міліцыянтам


Інцыдэнт адбыўся раніцаю 16 лютага ў Гарадзенскім раённым судзе, дзе слухалася крымінальная справа ў дачыненні былога міліцыянта Дзінаса Лінкуса, якога абвінавачваюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, паведамляе Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.



Незалежная журналістка яшчэ да пачатку слуханняў зрабіла некалькі здымкаў у зале суда на свой мабільны тэлефон. Пасля гэтага ахоўнікі запатрабавалі, каб яна пакінула памяшканне. Аргументы Таццяны наконт таго, што забараніць здымаць можа толькі суддзя і толькі пасля пачатку працэсу, не падзеялі.

Спачатку на яе збіраліся скласці пратакол за непавагу да суда, але потым адпусцілі. «Міліцыя вельмі насцярожана ставілася да прысутных журналістаў, – падзялілася назіраннямі Таццяна. – Думаю, гэта звязана з асобаю Лінкуса, бо праваахоўныя органы не хочуць шырокага распаўсюду гэтай інфармацыі. Выглядала на тое, што рашэнне пра маё выдаленне з залы прымала не суддзя, а менавіта ахоўнікі-міліцыянты».

Міліцыянта Дзінаса Лінкуса суд прызнаў вінаватым паводле артыкула 426 за зьбіццё начальніка Шчучынскага раённага аддзелу Дэпартамэнту аховы Аляксея Сяргея, які ў той час быў ягоным падначаленым. Раней Лінкуса неаднаразова вінвацілі ў пагрозых і фізічным гвалце ў дачыненні да дэмакратычных актывістаў і журналістаў, якіх ён затрымліваў і дапытваў.

belsat.eu

Стужка навінаў