Стаўка рэфінансавання Нацбанку знізілася да 43 % гадавых


15 лютага стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банку Беларусі знізілася на 2 адсоткавыя пункты – да 43 % гадавых. Змяншэнне стаўкі мае знізіць крэдытны ціск на пазычальнікаў.

Як тлумачыць упраўленне інфармацыі Нацбанку, у апошнія месяцы назіраюцца «ўстойлівыя пазітыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы». Інфляцыйныя працэсы замарудзіліся, рост спажывецкіх цэнаў у снежні 2011 г. – студзені 2012 г. знізіўся да ўзроўню прыкладна 2 % за месяц.

Далейшая дынаміка стаўкі рэфінансавання будзе залежаць ад сітуацыі ў грашова-крэдытнай сферы і эканоміцы ў цэлым. Калі ўдасца захаваць пазітыўныя тэндэнцыі, Нацбанк плануе працягнуць паступовае зніжэнне стаўкі рэфінансавання і агульнага ўзроўню адсоткавых ставак у эканоміцы.

Паводле прагнозаў ураду, да канца года стаўка рэфінансавання можа знізіцца ўдвая, пра гэта віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску 14 лютага.

Цягам 2011 г. стаўка рэфінансавання павышалася 12 разоў, апошнім разам – 12 снежня, з 40 да 45 % гадавых.

belsat.eu

Стужка навінаў