Знішчэнне праз рэканструкцыю?


У Менску працягваецца рэканструкцыя Купалаўскага тэатру. На днях цалкам дэмантажавалі заднюю і бакавую прыбудовы будынку, узведзеныя падчас апошняга рамонту тэатру. Згодна з праектам, пад будынкам мае з’явіцца сутарэнне глыбінёю 7,5 м. Усе працы плануецца завяршаць у верасні 2012 г.

На думку экспертаў, гэта яўнае адхіленне ад праекту, чарговы раз аўтэнтычныя канструкцыі разбіраюць, каб замяніць іх сучаснымі.

Праект рэканструкцыі будынку Купалаўскага тэатру упершыню прэзентавалі летам 2010 г. Паводле дырэктара тэатру Паўла Палякова, задача рэканструкцыі – аднавіць страчаны гістарычны воблік будынку, а таксама забяспечыць яго найноўшымі тэатральнымі тэхналогіямі.

Пры рэканструкцыі планавалася аднавіць архітэктурную ідэю польскага дойліда Карла Казлоўскага, паводле праекту якога тэатр пабудавалі ў канцы ХІХ ст. Апошняя рэканструкцыя будынку праводзілася ў 1956–1958 гг.: тэатр разбудавалі, але пры гэтым ён страціў свой пачатковы выгляд. Падобная рэканструкцыя адбываецца і цяпер – частку будынку цалкам знішчылі.

belsat.eu

Стужка навінаў