Расея: «Бэбі-боксы» ўратуюць кінутых дзяцей?


Улады Краснадарскага краю спрабуюць змагацца з крымінальнаю смяротнасцю немаўлятаў – гэты паказчык у рэгіёне лічыцца вельмі высокім. Дзеля гэтага ў Сочынскім перынатальным цэнтры ды яшчэ некалькіх шпіталях ўсталяваныя “бэбі-боксы” – прылада, з дапамогаю якой маці можа ананімна пакінуць народжанае дзіця.

“Бэбі-бокс” у Сочы ўжо выратаваў адно немаўля – хтосьці пакінуў трохтыднёвую дзяўчынку. Немаўля ўжо прайшло медычныя абследаванні, для яе знайшлі прыёмных бацькоў.

“Быў створаны фонд “Цветик-семицветик”, і менавіта на сродкі гэтага фонду на тэрыторыі Краснадарскага краю былі ўсталяваныя “бэбі-боксы”. Гэта тая сітуацыя, калі дзіця атрымлівае шанец застацца жывое і здаровае”, – гаворыць Наталля Гарысюк з сочынскага шпіталю № 9.

“Бэбі-бокс” адчыняецца з боку вуліцы, з іншага боку доступ маюць таксама дактары. Сістэма забеспячэння жыцця падтрымлівае ўнутры “бэбі-бокса” неабходную тэмпературу, а калі туды трапляе дзіця – адпаведны сігнал атрымлівае дзяжурная медсястра.

belsat.eu

Стужка навінаў