Кошты на арэнду жытла павысяцца?


https://youtu.be/8AFR2Jot584
Рынак арэнды жытла могуць чакаць сур’ёзныя змены – папярэджваюць рыэлтары. Гэта звязана з павелічэннем падатку, які выплачваюць арэндадаўцы. “Людзі апошні час часцей здаюць кватэры афіцыйна, з афармленнем дамовы і выплатаю падаткаў. Што цяпер будзе – цяжка сказаць. Ужо цяпер гаспадары кватэраў тэлефануюць і цікавяцца, які будзе падатак. І шмат хто цяпер нават не здае жытла – чакаюць 1 красавіка, калі будзе дакладна вядома, што будзе з падатковаю заканадаўчай базаю”, – гаворыць Наталля Радзеня, начальнік аддзелу арэнды агенцтва нерухомасці “Твая сталіца”.

Цяпер арэнда аднапакаёвай кватэры ў Менску непадалёк метро будзе каштаваць прынамсі $ 130 з аплатаю камунальных паслугаў. Часам да гэтых коштаў гаспадары кватэры дадаюць суму падатку, якую ў выніку выплачвае арэндадаўца. Не выключана, што з падвышэннем падатку такая практыка яшчэ пашырыцца. “Цяпер мы пераконваем усіх гаспадароў, што гэты падатак мае аплачваць менавіта гаспадар жылля, – падкрэслівае Наталля Радзеня. – Амаль усе гаспадары бяруць гэта на сябе. Але калі сумы будуць значныя, то або гэта будзе адразу закладацца ў кошт кватэры, або, магчыма, дамовяцца напалову сплачваць падатак”.

Цяпер падатак за найманую аднапакаёўку ў Менску складае Br 35–70 тыс. у залежнасці ад яе месцазнаходжання. З павышэннем базавай велічыні падатак мае скласці Br 100–200 тыс.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары