Ледзяны Мясніковіч-панк


https://youtu.be/GWYBpjM6Qwc
У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі адбыўся фестываль снежна-лядовых скульптураў. Адзін з твораў, на думку відавочцаў, абліччам нагадваў прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча.

Паводле стваральнікаў скульптуры пад нумарам пяць, гэты твор – партрэт панка, пра што сведчыць зроблены з дапамогаю льдзінак іракез. А вонкавае падабенства з Міхаілам Мясніковічам – толькі выпадковае супадзенне.

У фестывалі ўзялі ўдзел 12 камандаў, якія складаліся з прафесійных скульптараў і студэнтаў мастацкіх каледжаў. Пераможцаў фестывалю-конкурсу, якіх выбіралі з дапамогаю галасавання гледачоў, узнагародзілі прызамі ды падарункамі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары