Грэцыя атрымае € 130 млрд за радыкальную эканомію


https://youtu.be/_hM3fB9NpDw
У Афінах у адказ на прыняцце крэдытнага пагаднення выбухнулі масавыя пратэсты з падпаламі ды бойкамі з паліцыяй.

Паводле пагаднення ўрад Грэцыі пойдзе на яшчэ больш жорсткія захады эканоміі дзяржаўных выдаткаў. Мінімальны заробак паменшае з 750 да 600 еўраў, бюджэтнікаў чакаюць масавыя скарачэнні. Разам з прыманнем іншых захадаў Грэцыя плануе скараціць сёлетнія бюджэтныя выдаткі на 3,3 млрд еўраў.

Калі гэтыя абавязкі будуць выконвацца, Грэцыя атрымае 130 млрд еўраў, а таксама спішуць частку грэцкіх запазычанасцяў у міжнародных банках. Паводле аналітыкаў, калі б Грэцыя адмовілася прыняць гэтую дапамогу, краіна была б вымушаная абвесціць дэфолт і, магчыма, пакінула б зону еўра.

Захады эканоміі дзяржаўных выдаткаў наўпрост адбіваюцца на ўзроўні жыцця грэкаў. Адзначаецца імклівы рост беспрацоўя ў сувязі са скарачэннямі. Пратэставаць супраць пагаднення аб дапамозе на вуліцы Афінаў выйшлі больш за 100 000 чалавек, значная частка дэманстрантаў сабралася каля будынку парламенту, дзе адбывалася галасаванне пра прыняцце крэдытнага пагаднення. Падчас сутычак з дэманстрантамі паліцыя ўжывала слезацечны газ, маніфестанты закідалі праваахоўнікаў камянямі ды бутэлькамі з запальнаю сумессю. Падпалілі некалькі дамоў у цэнтры сталіцы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары