Пайшла з жыцця Ўітні Г’юстан


Вядомая спявачка і акторка памерла ва ўзросце 48 гадоў у нумары гатэлю «Бэвэрлі Гілтан» у Лос-Анджэлесе. Прычына смерці пакуль не называецца – паліцыя пачала расследаванне акалічнасцяў, першыя вынікі агучаць праз месяц.

Імя Ўітні Г’юстан занесенае ў Кнігу рэкордаў Гінэса – спявачка атрымала найбольшую колькасць музычных узнагародаў, у тым ліку шэсць «Грэмі», 21 музычную прэмію ЗША і дзве ўзнагароды «Эмі». Кар’ера спявачкі доўжылася каля 30 гадоў. Пік ейнай папулярнасці прыпаў на 1980-я і 1990-я гады, бадай самы вядомы хіт – гэта балада «I Will Always Love You» з саўндтрэку да мастацкага фільму «Целаахоўнік», у якім яна знялася.

Цела Ўітні Г’юстан знайшлі раніцаю ў нядзелю, 12 лютага, у нумары гатэлю. Спявачка мелася ўзяць удзел у традыцыйнай вечарынцы перад чарговаю цырымоніяй уручэння «Грэмі».

belsat.eu

Стужка навінаў