Хацеў знайсці вінаватых – трапіў у СІЗА


https://youtu.be/CUGn0FVB1To
https://youtu.be/_MruRy_fqnM
Аляксандра Крутога, бацьку пацярпелай у тэракце Інэсы Крутой, могуць звінаваціць у цынічным хуліганстве. Яго ўтрымліваюць у менскім СІЗА на вул. Валадарскага нягледзячы на тое, што раней яму паставілі дыягназ “параноідная шызафрэнія”.

На суд Крутога не прывезлі, і за “трыумфам правасуддзя” назірала ягоная дачка. Яна ўпэўненая, што бацьку караюць за публічнае абвешчанне альтэрнатыўнай версіі тэракту ў менскім метро. На судзе над Кавалёвым і Канавалавым ён рэпрэзентаваў інтарэсы сваёй пацярпелай дачкі – Інэсы, якой не выплочвалі кампенсацыі. Як чалавек, дасведчаны ў галіне фізікі ды хіміі, ён ставіў пад сумнеў высновы следства пра вінаватасць падсудных.

“Бацька намагаўся знайсці вінаватых і замоўцаў, а не ахвярных казлоў, [не дазволіць] пусціць кроў, як у нас намагаюцца зрабіць, вось з мэтаю, каб гэтага не было зроблена і каб запужаць астатняе насельніцтва – каб людзі нават не спрабавалі нешта рабіць”, – упэўненая Інэса Крутая.

Летась, напрыканцы верасня, Аляксандра Крутога затрымалі ды накіравалі ў псіхіятрычную лячэбніцу ў Навінках, дзе і паставілі дыягназ “параноідная шызафрэнія”. Аднак замест прымусовага лячэння яго кінулі ў камеру “для асобаў, вызваленых ад крымінальнай адказнасці”. Сёння ж падчас касацыйнага суда абвінаваўцы ўжо завялі гаворку пра магчымае інкрымінаванне Крутому артыкулу “хуліганства з асаблівым цынізмам”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары