51-гадовы гарадзенец і два ягоных памагатых «прадалі» даверлівым беларусам каштоўных камянёў з Уганды і Намібіі на $ 700 тысяч.
Члены арганізаванай груп рабілі выгляд, што маюць сувязі ў афрыканскіх краінах і могуць дапамагчы пакупнікам набыць алмазы. Пасля атрымання грошай зламыснікі пачыналі абвінавачваць кліентаў у «парушэнні дамоўленасцяў». У адным выпадку яны арганізавалі непраўдзівае затрыманне аднаго з пацярпелых праваахоўнымі органамі Уганды. За вызваленне жонка беларуса мусіла заплаціць грошы.
Паводле гэтай схемы злачынцы працавалі тры гады – з 2011 па 2014. Мужчынаў абвінавачваюць у махлярстве, здзейсненым у асабліва буйным памеры.
Пацярпелых ад рук махляроў можа быць больш, таму Следчы камітэт просіць усіх, хто валодае інфармацыяй пра дзейнасць абвінавачаных, звяртацца па тэлефоне 8-017-389-50-02.