7 жніўня ў Менску, Берасці і Горадні былі пабітыя тэмпературныя рэкорды


Праз гарачы антыцыклон працягваюць абнаўляцца тэмпературныя рэкорды.

7 жніўня новыя максімумы дня зарэгістраваны ў Менску – плюс 33,8 градуса (было 33,6 у 2010 годзе), Берасці – 35,1 (34,7 у 1952 годзе) і Горадні – 34,1 (33 у 1971 годзе). У сталіцы і Горадні рэкорды абнаўляюцца другі дзень запар.

Цяплей за ўсё было ў пятніцу ў Івацэвічах (32,1 у 2010 годзе) і Жыткавічах (35,7 таксама ў 2010 годзе) – 35,2 градуса.

У Віцебску, Магілёве і Гомлі рэкорды, устаноўленыя ў анамальна гарачым жніўні 2010 года, засталіся ранейшымі (пяць гадоў таму цяплей было ва ўсходняй палове краіны, цяпер – у заходняй).

8 жніўня ў Беларусі чакаецца ад 30 да 36 градусаў вышэй за нуль.

Выкарыстаныя дадзеныя рэсурсаў надвор’я meteoinfo.by і hmc.by.

nn.by

Стужка навінаў