7 снежня Расея ўвядзе спецыяльны рэжым на ўвоз прадукцыі раслінаводства з Беларусі


Рассельгаснагляд вырашыў «закрыць лавачку» сумнеўнай прадукцыі.

«Усё, што выклікае ў нас сумненне, не будзе дапушчана на тэрыторыю Расеі», – паведаміла belapan.by прэс-сакратар Рассельгаснагляду Юлія Мелана.

У ведамстве заяўляюць, што ў Расею з Беларусі па фальшывых фітасанітарных сертыфікатах завозілася прадукцыя ЕЗ, якая трапіла пад расейскае харчовае эмбарга.

«Яны бяруць сваю прадукцыю, да прыкладу яблыкі, штампуюць недзе падпольна на іх сертыфікаты і кажуць пра тое, што гэта да вас яблыкі паступаюць з тэрыторыі Лацінскай Амерыкі. Прычым у іх там яшчэ не пачаўся сезон. Далей гэтая партыя паступае на тэрыторыю Беларусі, дзе правяраюцца дакументы. І замест таго каб прытармазіць гэты груз і задаць пытанне пастаўшчыку, яны проста прапускаюць яго на тэрыторыю Расеі. Вось такім чынам у асноўным працуе гэты механізм», – сказала прадстаўніца Рассельгаснагляду.

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by 

Глядзі таксама
Каментары