7-класнікі «пабалавалі» і разбілі каля сотні помнікаў на могілках у Пастаўскім раёне


Дзеці пайшлі на каталіцкія могілкі ў вёсцы Груздава па цукеркі, якія людзі пакінулі ў надмагілляў на Вялікдзень, і пачалі разбіваць надмагільныя помнікі.

Пра акт вандалізму паведаміла адна з мясцовых жыхарак. Міліцыянты не змаглі знайсці зламыснікаў па гарачых слядах.

«Завадатары апынуўся вучань 3 класа – хлопчык праблемны, з нешчаслівай сямʼі. Ён падбіў яшчэ двух сямікласнікаў, адзін з якіх характарызуецца станоўча, пайсці з ім на могілкі, каб сабраць цукеркі, якія людзі пакінулі ў надмагілляў на Вялікдзень. Аднак зборам прысмакаў справа не абмежавалася – з хуліганскіх меркаванняў хлопчыкі разбілі некалькі помнікаў. Паводле дзяцей, пасля гэтага яны «пабалавалі» на могілках яшчэ некалькі разоў», – патлумачыла Вольга Шкуратава.

Крымінальную справу не ўзбудзілі, бо ўсе трое няпоўнагадовыя. Бацькам хлопцаў прыйдзецца выплаціць штраф. Камісія па справах няпоўнагадовых разгледзіць пытанне аб накіраванні дзяцей у спецустанову.

ДР belsat.eu паводле Белта

Глядзі таксама
Каментары