7-гадовая вундэркінд-піяністка сыграла джаз. Натхняльнае відэа!


7-гадовая піяністка-вундэркінд з Салігорску адкрыла першы канцэрт фестывалю «Джазавыя вечары – 2017» у Менску, які адбыўся 10 чэрвеня.

Дзяўчынка вучыцца ў другім класе. Яна не толькі грае на піяніна, а яшчэ займаецца танцамі ды вывучае англійскую мову.

Сярод узнагарод маленькай маэстра – Гран-пры расейскага конкурсу «Джаз-момант 2016», перамога ў рэспубліканскім конкурсе «Талент краіны». Сафія часта выступае за межамі Беларусі. Яна выступала на канцэртах Ігара Бутмана і Дзяніса Мацуева, а таксама ўдзельнічала ў шоу Максіма Галкіна «Лепш за ўсіх».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў