Менчукі: Пры заробку 500 долараў малако будзе па 5 долараў


Карэспандэнты запыталі менчукоў, ці можа іхная зарплата сёлета вырасці да 500 долараў на месяц.

9 лютага на нарадзе наконт бягучай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра сваю ўпэўненасць у выхадзе даходаў насельніцтва на дакрызісны ўзровень.

14 з 23 апытаных не вераць у тое, што будуць атрымліваць 500 долараў на месяц. Большасць не бачыць для гэтага аб’ектыўных прычынаў. «Гэта нерэальна. Калі заробак і будзе 500 долараў, то пакет малака, відаць, долараў пяць будзе», – гаворыць удзельнік апытання.

«Яна 500 і не была ніколі», – нагадвае наступны апытаны. «Гэта нейкая містыка», – усміхаецца яшчэ адзін мянчук.

Шэсць чалавек давяраюць абяцанням кіраўніцтва краіны. «Сярэдні заробак, можа, і будзе 500 долараў, калі абяцае прэзідэнт, значыцца, так і будзе. А мой асабіста – не», – кажа адна з рэспандэнтак. Яшчэ тры мужчыны ўніклі наўпроставага адказу. Першы спаслаўся на тое, што гэта прагнозы. Другі заявіў, што ён працуе на сябе. Трэцяга ж задавальняе той заробак, які ён мае.

belsat.eu

Стужка навінаў