Сёлета запрацуюць тры новыя станцыі метро


«Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына» – тры новыя станцыі плануюць адкрыць сёлета ў верасні. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Менгарвыканкаму Сяргей Радаман.

«На станцыях ужо ідуць адштукавальныя працы, – дадаў ён, – згодна з графікам, гэты ўчастак мы мусім здаць да 3 верасня. А далей, пасля Малінаўкі, будзе праведзеная толькі тунэльнага праходка».

Плануецца, што метрабудаўцы выйдуць за колавую дарогу і прыпыняць далейшую праходку да прыняцця рашэння наконт забудовы мікрараёну Шчомысліца. Паралельна адчыняць участак праспекту Дзяржынскага з дзвюма транспартнымі развязкамі.

belsat.eu

Стужка навінаў