Зіма ў Крыме: аўтамабілі да дахаў засыпала снегам


У выніку моцных снегападаў вышыня сумётаў сягнула дахаў аўтамабіляў.

Расчышчаць дарогу, якая звязвае Крымскі паўвостраў з мацерыком, 8 лютага давялося супрацоўнікам Міністэрства надзвычайных сітуацыяў. Траса Сімферопаль–Армянск для паўвострава ёсць своеасаблівым ратавальным колам.

На загад прэм’ер-міністра Крыму Анатоля Магілёва, ратаўнікі таксама развозілі паліва для кіроўцаў, якія загразлі ў снезе. Украіна, як і большая частка Еўропы, перажывае надзвычай суровую зіму з рэкордна нізкімі тэмпературамі. Халоднае надвор’е ўжо забрала жыцці 130 жыхароў краіны.

belsat.eu

Стужка навінаў