Хто можа паехаць у Латвію без візы? Інтэрв’ю з амбасадарам


https://youtu.be/XG1QSoOboNQ
З 20 лютага консульства Латвіі ў Віцебску распачне прыём заяваў на выдачу дазволаў на наведванне Латвіі ў межах дамовы аб малым памежным руху. Амбасадар Латвіі Міхаіл Папкоў распавёў «Белсату» ў эксклюзіўным інтэрв’ю, хто можа атрымаць такі дазвол.

Жыхары памежных з Латвіяй рэгіёнаў могуць разлічваць на спрошчаны парадак перасячэння мяжы. Паводле ацэнак міграцыйных службаў, з беларускага боку гэта каля 70 тыс. чалавек, з латвійскага – каля 150 тыс. «Мы вельмі задаволеныя, што сталіся першаю краінаю, з якою Беларусь пачала рэалізацыю дамовы аб малым памежным руху, – гаворыць Міхаіл Папкоў. – Цяпер нашае консульства ў Віцебску атрымала спіс з першых 200 чалавек, якія хочуць атрымаць такі дазвол. Гэтыя дазволы будуць выдавацца на тэрмін ад года да пяці. Кошт – 20 еўраў, што значна менш за кошт шэнгенскай візы».

Амбасадар падкрэсліў, што спісы грамадзянаў, якія могуць атрымаць дазвол на спрошчанае перасячэнне мяжы, будзе ўвесь час абнаўляцца. 1 сакавіка бакі маюць абмяняцца дапоўненымі спісамі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары