Выкрадзенага ў Грузіі азербайджанскага журналіста прысудзілі да 6 гадоў зняволення


Вядомага азербайджанскага журналіста Афгана Мухтарлы асудзілі на 6 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачання ў незаконным перасячэнні мяжы і перавозе кантрабанды. Калегі і сваякі сцвярджаюць, што яго выкралі ў Грузіі і вывезлі ў Азербайджан, а ягоны прысуд – палітычна матываваны.

Афган Мухтарлы быў прызнаны вінаватым у незаконным перасячэнні мяжы, перавозе кантрабанды (па дадзеных следства, ён меў пры сабе 10 тысяч еўра) і супраціву пры затрыманні.

У сваім апошнім слове Афган Мухтарлы заявіў, што суд палітычна матываваны, а сапраўднай прычынай пераследу з’яўляюцца ягоныя артыкулы пра карупцыю. Паводле журналіста, яго выкралі ў Тбілісі і таемна вывезлі ў Азербайджан.

Афган Мухтарлы, азербайджанская журналіст-даследчык, зʼехаў з Азербайджана і 2 гады жыў у Грузіі. Асноўнай тэмай яго матэрыялаў была карупцыя ў Азербайджане. Ён пісаў у тым ліку аб уласнасці азербайджанскага прэзідэнта Ільхама Аліева і яго сямʼі ў Грузіі.

Увечары 29 траўня 2017 года ён знік у Тбілісі, а наступны дзень апынуўся ў Баку. Незадоўга да арышту Мухтарлы казаў, што за ім сочаць і што грузінскія ўлады не рэагуюць на гэта.

Летась у кастрычніку Афган Мухтарлы завочна атрымаў журналісцкую прэмію імя Паўла Шарамета.

ІІ, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Стужка навінаў