Мацней за боршч: Надзея Каткавец параўнала беларусак з каровамі


Нечаканая аналогія вырвалася з вуснаў першай намесніцы міністра сельскай гаспадаркі на прэс-канферэнцыі 8 лютага ў Менску.

Спадарыня Надзея вырашыла растлумачыць карэспандэнтам тонкасці вядзення гаспадаркі. “Вось вы, старшыня калгасу, пабудавалі ферму. Што далей?” – задала яна пытанне адной з журналістак. І не дачакаўшыся выразнай праграмы дзеянняў, патлумачыла:

“Сёння на сёння нічога не бывае. Пабудавалі ферму на тысячу галоваў кароў. Каб гэтая ферма выйшла на сваю прадуктыўнасць, ёй спатрэбіцца мінімум год. Цялушка нарадзілася – яна кароваю стала праз два з паловаю гады. Яе паўгода трымаюць на ферме, яна ацялілася, паўгода яе раздойваюць, глядзяць на прадуктыўнасць і гэтак далей – з тым, каб з гэтай цёлкі-цялушкі зрабіць, нарэшце, карову. Тут хлопцы сядзяць – хтосьці з дзяўчат ім падабаецца, хтосьці не падабаецца. Гэтак жа і з кароваю, за ёй трэба паназіраць”.

Раней эксперты ААН прызналі ўзорам гендэрнага стэрэатыпу вядомую заўвагу старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай пра абавязак варыць боршч як долю беларускай жанчыны.

belsat.eu

Стужка навінаў