Японія: паляванне на насарога з пап'е-машэ


Наведнікаў такійскага заапарку «Ueno» нечакана папярэдзілі, што ў выніку землятрусу на волю вырваўся насарог. На шчасце, гэта былі толькі вучэнні, а насарог быў зроблены з пап’е-машэ ў натуральную велічыню.

У вучэннях узялі ўдзел больш за сто працаўнікоў заапарку і паліцыянтаў. Хоць шмат якія наведнікі перапалохаліся з-за абвешчанай трывогі, у выніку яны атрымалі магчымасць паўдзельнічаць фактычна ў тэатралізаваным шоу. Насарог нападаў на працаўнікоў заапарку, а тыя адбіваліся палкамі. Потым адзін з ветэрынараў стрэліў у жывёліну дроцікам са снатворным, і насарога «ўзялі ў палон».

Вучэнні праводзяцца штогод у розных заапарках японскай сталіцы для падтрымання гатоўнасці да стыхійных бедстваў, такіх як землятрусы. Аднак выкарысталі касцюм насарога ў поўную велічыню пры гэтым упершыню. Працаўнікі падышлі да вучэнняў творча – насарог з пап’е-машэ нават мог варушыць вушамі.

belsat.eu

Стужка навінаў