Сяргей Балыкін у “Гарачым каментары”


Наш сярэдні заробак у леташнім снежні склаў траціну ад расейскага і палову ад казахстанскага. Гэтак канстатаваў Нацыянальны банк краіны. Таксама факт, што беларускія заробкі цяпер на ўзроўні трохгадовай даўніны.

Канстатаваў галоўны банк краіны і рэзкае зніжэнне суадносінаў пенсіяў у Беларусі ды Расеі. У лістападзе мінулага года сярэдняя пенсія ў нас склала 40,2 % ад сярэдняй у нашай усходняй суседкі. Што да ўкладаў насельніцтва нашай краіны, то рублёвыя ашчаджэнні знізіліся на траціну.

Эканаміст і прадпрымальнік Сяргей Балыкін гаворыць, што цяпер куды большы адсотак сямейнага бюджэту ідзе на танныя прадукты і камунальныя паслугі: “Працуем на тое, каб падтрымліваць сваё фізіялагічнае існаванне”. Пры гэтым ён прапаноўвае параўнаць цэны трохгадовай даўніны з сённяшнімі: “Долар стаіць, а цэны растуць, то бок яны растуць і ў доларавым эквіваленце”.

У нашых суседзяў заробкі вышэйшыя, бо ў іх сыравінная эканоміка, наша ж арыентуецца на прамысловасць, а яна знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні. Няма сумневаў, што Расея і Казахстан арыентуецца на рынкавыя прынцыпы, чаго нельга сказаць пра Беларусь. У нас не даюць звальняць працаўнікоў, адзначае Сяргей Балыкін, таму прадпрыемствам не хапае грошай на ўсіх.

belsat.eu
https://youtu.be/K8Uw8MY1Ni4

Глядзі таксама
Каментары