Рэкорд Гінэса ў Менску праваліўся


https://youtu.be/Zb1pCBeaSVw
Арганізатары вечарыны планавалі ўсталяваць беларускі рэкорд у гатаванні кактэйляў, склаўшы даміно з 555 чарак.

Вечарам 6 лютага ў менскім кафэ “Loft” за некалькі хвілінаў прыгатавалі рэкордную для Беларусі колькасць кактэйляў – каля 500. Па перыметры барнай стойкі ў шэраг выставілі шклянкі, а па краі – чаркі. Чакалася, што прынцып даміно будзе запушчаны перакульваннем адной з чарак. Аднак рэкорду не ўсталявалі, бо даміно спынілася, не дайшоўшы да канца.

“Рэкорду не ўсталявалі, гэта было проста прыгожае відовішча. Было заяўлена 555 чарак, і што яны ўсе перакуляцца, але гэта адбылося з дапамогай рук і бутэлек, адпаведна, рэкорду не было. Засмучацца не варта, спробу можна паўтарыць – часавых межаў у гэтым выпадку няма, рэкорд пры жаданні можна паўтарыць хоць зараз”, – паведаміла прадстаўніца кнігі рэкордаў Расеі і СНД “Дзіва” Аксана Стралюк.

Паводле арганізатараў, спробу ўсталяваць рэкорд па даміно з чарак паўтораць улетку.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары