Масла для Чавеса


Новы абсурд беларуска-венесуэльскага сяброўства: масла павязуць праз акіян.

Амбасадар Рэспублікі Венесуэла заявіў, што ягоная краіна зацікаўленая ў экспарце масла з Беларусі. Паводле Дыяса Нуннеса, ідуць перамовы, робіцца сертыфікацыя, вырашаюцца пытанні экспарту.

“У Венесуэле цяпер праводзіцца палітыка дзеля зменаў у харчаванні насельніцтва – асабліва што датычыць спажывання малочных прадуктаў, якія негатыўна ўплываюць на здароўе дзяцей. У прыватнасці, харчаванне ў Венесуэле заснаванае на маргарыне, і Уга Чавэс заявіў, што хоча замяніць яго на беларускае масла дзеля здароўя нацыі ды дзяцей”, – сказаў дыпламат.

Амэрыка Дыяс Нуннес нагадаў, што Венесуэла актыўна закупляе ў Беларусі сухое малако. У 2011 г. планавалася экспартаваць у Венесуэлу 16 тонаў сухога малака, але гэтая дамоўленасць не цалкам была выкананая праз рост коштаў на сусветным рынку.

belsat.eu

Стужка навінаў