Сірыя: Лаўрова сустрэлі па-каралеўску


https://youtu.be/Sr1xb3-CWoQ
https://youtu.be/ro4D073CAKM
Сотні прыхільнікаў прэзідэнта Сірыі Башара аль-Асада паўсталі ўздоўж вуліцаў Дамаску, каб вітаць міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова. Дыпламат прыехаў у Сірыю разам з дырэктарам Службы вонкавай выведкі Расеі Міхаілам Фрадковым.

З пятнаццаці краінаў-чальцоў Рады Бяспекі ААН толькі Расея і Кітай галасавалі супраць рэзалюцыі, якая заклікае дзейнага кіраўніка Сірыі пакінуць пасаду. Паводле некаторых аналітыкаў, толькі дзякуючы гэтаму Башару аль-Асаду ўдаецца заставацца пры ўладзе.

Тым часам апазіцыя паведамляе, што адно ў панядзелак сілы бяспекі ды войска забілі 95 чалавек у Гомсе – горадзе, які стаўся цэнтрам супраціву сірыйскаму дыктатару. Паведамляецца, што пры гэтым войскі Асада выкарысталі авіяцыю.

Афіцыйны Дамаск заяўляе, што змагаецца з бандамі крымінальнікаў, а не апазіцыяй. Ад пачатку пратэстаў у Сірыі, паводле звестак ААН, загінулі больш за 5000 чалавек.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары