Відэа: Самыя цікавыя кадры з жыцця брытанскай каралевы


Сёння, 6 лютага, каралева Вялікай Брытаніі Элізабэт адзначае 60-я ўгодкі знаходжання на троне.

У панядзелак у Гайд-парку і Таўэры дадуць салют з 41 і 62 гармат. Сама Элізабэт вырашыла адзначыць угодкі свайго знаходжання на троне наведваннем ратушы і пачатковай школы ў Норфалку. А напярэдадні 85-гадовая каралева ўзялася за лапату і пасадзіла з нагоды круглай даты дрэва.

Але галоўныя святочныя мерапрыемствы Вялікабрытанію чакаюць у чэрвені. На святочныя святкаванні зробяць цэлых чатыры выходных.

Элізабэт ІІ стала 63-м ангельскім манархам.

belsat.eu

Стужка навінаў