“Хто, калі не Пуцін?”


Адначасова з мітынгам расейскай апазіцыі, у Маскве адбылася акцыя падтрымання дзейнага прэм’ера Расеі Уладзіміра Пуціна.

У маніфестацыі ўзялі удзел некалькі тысячаў чалавек. Аднак паводле шматлікіх сведчанняў расейскіх блогераў, шматлікіх працаўнікоў дзяржаўных установаў змусілі прыйсці на мітынг.

Напачатку выступоўцы коратка распавялі пра дасягненні цяперашняй расейскай улады пад кіраўніцтвам Пуціна ды заклікалі падтрымаць дзейнага прэм’ера ў барацьбе за прэзідэнцкае крэсла. Таксама прагучалі заклікі не дапусціць “аранжавай заразы”, а апанентаў Крамля абвінавацілі ў падкантрольнасці ўладам Злучаных Штатаў.

“Калі не будзе Пуціна, то ў краіне будзе развал, самы сапраўдны, і мы вернемся ў тыя гады, што былі пры Ельцыну, і можам апусціцца да ўзроўню Украіны. Я лічу, што ўвесь народ і я асабіста будзем падтрымліваць Пуціна заўсёды і паўсюль”, – падзяліўся сваімі думкамі з журналістамі адзін з удзельнікаў мітынгу.

belsat.eu

Стужка навінаў