Апытанне: ці скараціць чорны спіс?


Ці варта скасаваць забарону на ўезд у Еўразвяз для шэрагу беларусаў, датычных да палітычных рэпрэсіяў і фінансавання рэжыму Лукашэнкі? З такім пытаннем журналісты звярнуліся да жыхароў Менску.

«Я думаю, што санкцыі трэба скасаваць. Навошта адзін аднаму рабіць нейкія перашкоды? Менш санкцыяў – менш праблемаў», – мяркуе адзін з удзельнікаў апытання. «Могуць ездзіць людзі на любыя нарады, і забарона – гэта не метад працы з людзьмі. Яны мусяць паўсюль ездзіць», – падтрымлівае такую пазіцыю іншая жыхарка Менску.

Тым часам адзін з прыхільнікаў захавання візавых санкцыяў упэўнены, што некаторым «трэба яшчэ і дадаць». «Можа, некаторым і варта пакінуць забарону. Бо яны працуюць не на карысць беларусаў. А Еўропа нас падтрымлівае. Тут усё адносна – камусьці трэба, а камусьці не», – кажа адна з удзельніц апытання.

З ініцыятываю скараціць чорны спіс выступіў «Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусэль). Прапаноўваецца выключыць са спісу рэктараў дзяржаўных універсітэтаў, бізнесоўца Пефціева і некаторых іншых асобаў. Гэтая прапанова выклікала негатыўную рэакцыю ў дэмакратычных колах Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў