Берасцейшчына: з-за маразоў зачынілі школы


З-за маразоў 3 лютага адмянілі заняткі ў школах у чатырох раёнах Берасцейскай вобласці: Баранавіцкім, Ганцавіцкім, Іванаўскім і Пінскім.

Як паведамілі ва ўпраўленні адукацыі Берасцейскага аблвыканкаму, сёння таксама не займаюцца вучні пачатковых класаў у Пружанскім і Столінскім раёнах, а таксама ў Баранавічах і Пінску.

Апрача таго, яшчэ ў пяці раёнах заняткі цалкам адмянілі ў 23 школах. У іх ліку 15 – у Ляхавіцкім, тры – у Столінскім, па дзве – у Берасцейскім і Маларыцкім раёнах, адна школа ў Бярозаўскім раёне. У дзвюх вясковых сярэдніх школах Ляхавіцкага раёну (Ліпскай і Свяціцкай) сёння не займаюцца вучні 1–4-га класаў.

З 2 да 8 лютага для вучняў 1–2-га класаў абвешчаныя дадатковыя канікулы ў школах у Драгічынскім і Лунінецкім раёнах і ў дзвюх школах Маларыцкага раёну.

belsat.eu

Стужка навінаў