Расея: у кавярнях выбіраюць прэзідэнта


Каб прагаласаваць за свайго кандыдата, дастаткова замовіць каву з ягоным партрэтам. Такую незвычайную акцыю распачала сетка кавярняў у Маскве. Лятэ з Прохаравым ці Пуціным? А можа капучына з Зюганавым?

Калі сталіся вядомыя кандыдаты на прэзідэнта Расеі, у кавярні падрыхтавалі адпаведную колькасць адмысловых трафарэтаў. Выяваю ўлюбёнага палітыка можна аздобіць кубак кавы. Пры гэтым барысты падлічваюць колькасць галасоў, а вынікі «выбараў» можна пабачыць тут жа ў кавярні – у рэжыме он-лайн.

Большасць наведнікаў з задавальненнем выконваюць свой грамадзянскі абавязак, а некаторыя нават некалькі разоў на дзень. Паводле апошніх вынікаў, першынствуе апазіцыйны палітык Міхаіл Прохараў. Ад яго значна адстае прэм’ер Расеі Уладзімір Пуцін.

Вынікі выбараў у кавярні абвесцяць за два дні да пачатку сапраўдных – другога сакавіка. Прагаласавалі за сваіх кандыдатаў ужо больш як дзве тысячы чалавек.

belsat.eu
https://youtu.be/zQ14dhTF56Q

Глядзі таксама
Каментары