Падлік галасоў абяцаюць паказаць у інтэрнэце


Каб прасачыць, што адбываецца на выбарчым участку, трэба зарэгістравацца на сайце Цэнтрвыбаркаму.

У Расеі пачалі ўсталёўваць ўэб-камеры, каб выканаць абяцанне прэм’ер-міністра Расеі Уладзіміра Пуціна пра трансляцыю выбараў прэзідэнта он-лайн. Пра гэта ён заявіў у снежні падчас наўпроставай лініі з жыхарамі Расеі ў адказ на абвінавачванні ў махінацыях падчас парламенцкіх выбараў, на якіх перамагла ягоная партыя «Единая Россия».

Як заявіў агенцтву «РИА Новости» намеснік міністра сувязі ды масавых камунікацыяў Расеі Ілля Масух, да выбараў абсталююць не менш за 60 % выбарчых участкаў. Першыя камеры з’явіліся ў лютым у Паўночнай Асеціі. Сістэму відэатрансляцыі збіраюцца тэставаць 26 лютага (выбары пройдуць 4 сакавіка).

Аднак апаненты ўладаў сумняюцца, што расейскі інтэрнэт справіцца з вялізным трафікам: адначасова відэа будзе паступаць з 200 тыс. камераў. Міністэрства сувязі ды масавых камунікацыяў Расеі заяўляе, што сістэма будзе ў стане вытрымаць 25 млн ахвотных праглядзець відэа, а трансляцыю з адной камеры адначасова змогуць назіраць 60 тыс. чалавек.

belsat.eu

Стужка навінаў