У Харкаве невядомы захапіў будынак пошты і ўзяў у закладнікі 9 чалавек


У Харкаве невядомы захапіў аддзяленне «Укрпошты» на вуліцы Шаўчэнкі каля ГЦ «Рост». Як паведамляе сябра калегіі МУС Украіны Антон Герашчанка ў Facebook, у гэты час там знаходзілася 9 чалавек – супрацоўнікі пошты і наведвальнікі, у тым ліку двое дзяцей.

«Патрульныя прыехалі на месца рабавання літаральна праз некалькі хвілін. Рабаўнік зразумеў, што ён не можа цяпер спакойна пакінуць месца злачынства з нарабаваным і ён прыняў рашэнне заявіць пра тое, што ён бярэ ўсіх у закладнікі», – паведаміў Герашчанка.

Сегодня в Харькове в одно из отделений «Укрпочты» с целью вооруженного ограбления зашёл мужчина с предметом похожим на…

Opublikowany przez Антон Геращенко Sobota, 30 grudnia 2017

У цяпершні момант аддзяленне «Укрпошты» ачэплена супрацоўнікамі паліцыі, са злачынцам вядуцца перамовы. Аб патрабаваннях нападніка нічога не паведамляецца.

#поліція_ХарківщиниУ Харкові невідомий забарикадувався у відділенні УкрпоштиПро подію оператору «102» повідомив…

Opublikowany przez Поліція Харківської області Sobota, 30 grudnia 2017

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў