Сіноптыкі абяцаюць добрае надвор’е на Новы год


У навагоднюю ноч тэмпература паветра на тэрыторыі Беларусі будзе ў дыяпазоне ад 0 да -5 градусаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтру Дзмітрый Рабаў.

“Уладарыць над надвор’ем будзе Атлантыка, будзе паступаць цёплае і вільготнае паветра”, – кажа Дзмітрый Рабаў. Таксама магчымы невялікі снегапад. Імавернасць, што прагноз спраўдзіцца, складае 70%.

“Паводле зімовых мерак, гэта даволі камфортнае надвор’е, каб пасля святкавання схадзіць на шпацыр, павадзіць карагоды вакол елак, праветрыцца”, – дадаў сіноптык.

belsat.eu

Стужка навінаў