«Пуцін, сыходзь!»


Гіганцкі плакат з такім надпісам з’явіўся насупраць Крамля ў Маскве.

«Мы зразумелі, што ўлады не прыслухоўваюцца да нашых пратэстаў, нават да шматтысячных мітынгаў, мы шукаем новыя формы, каб запатрабаваць ад Пуціна сысці ў адстаўку. Мы лічым, што 12 гадоў праўлення Пуціна дастаткова для Расеі», – гаворыць адзін з арганізатараў акцыі Павел Елізараў з апазіцыйнага аб’яднання «Салідарнасць».

Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Расеі маюць адбыцца 4 сакавіка. У якасці кандыдата ў іх возьме ўдзел прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін. Прадстаўнікі расейскай дэмакратычнай апазіцыі ўпэўненыя, што Крэмль напоўніцу скарыстае з адміністрацыйных рычагоў, каб сфальсіфікаваць вынікі выбараў. Упершыню прэзідэнцкі тэрмін будзе сягаць шасці гадоў – гэта сталася магчымым дзякуючы зменам у Канстытуцыі, якія лабіявалі Пуцін і Мядзведзеў.

belsat.eu
https://youtu.be/8WuFX1JLO9k

Глядзі таксама
Каментары