У Горадні прыпыніў існаванне ДК імя Грэка


https://youtu.be/oR5K5v7KDv0
https://youtu.be/VxCEz1MmbZk
Дом культуры – але культуры альтэрнатыўнай і свабоднай. Гэта было, бадай, адзінае месца ў горадзе і адно з нешматлікіх у Беларусі, дзе рок-канцэрты праходзілі без прысутнасці міліцыі.

На жаль, паводле плану гарадской забудовы праз месца, дзе месціцца будынак Дому культуры, пройдзе аўтамагістральная развязка. У ДК Грэка ўжо адыгралі апошнія канцэрты і рэпетыцыі. Цяпер кіраўнікі шукаюць новага месца.

“ДК Грэка – гэта не памяшканне, гэта стан душы. ДК можа арганізавацца ў лесе, у намёце, у любым памяшканні. Гэта перадусім група людзей, якія падтрымліваюць адно аднаго”, – кажа Аляксей Пасікаў з гурта “Малыш & Carlsberg”.

Тут давалі канцэрты і ладзілі рэпетыцыі невядомыя гурты, якія не маглі выступіць перад публікаю ў іншым месцы і не мелі пляцоўкі для рэпетыцыяў. Арганізацыя канцэртаў трымалася выключна на энтузіязме.

“Нашыя канцэрты ладзіліся на альтруістычных пачатках: ніякіх грошай, толькі жаданне і магчымасць гурта прыехаць сюды, і нашае – арганізаваць гэты канцэрт. Да таго ж, такія канцэрты больш утульныя і цікавыя для людзей, бо ты прыкладаеш свае намаганні – і людзі не імкнуцца атрымаць ад гэтага нейкі прыбытак, а проста атрымаць задавальненне – як гледачы, так і каманды”, – кажа адзін з кіраўнікоў ДК Аляксандр Рацько.

У “Грэка” ладзілі канцэрты не толькі маладыя гурты, але і выканаўцы, вядомыя ўсёй краіне: “Exist-m”, “Кальян”, “Дай дорогу”, Аляксандр Памідораў ды іншыя.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары