Антон Болтачка ў «Гарачым каментары»


https://youtu.be/GsyiixdjS3A
Улады Беларусі ў лютым плануюць абмеркаваць з МВФ чарговы крэдыт. Кіраўніцтва краіны прапаноўвае рэфінансаваць ужо існую запазычанасць перад фондам.

Пра намеры ўраду на сённяшняй прэс-канферэнцыі паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банку Надзея Ермакова. Паводле яе, хадайніцтва Беларусі пра новую праграму ўжо накіравалі ў МВФ. На цяперашні момант запазычанасць складае 3,8 млрд долараў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, новы крэдыт МВФ можа даць нашай краіне толькі ў выпадку згоды афіцыйнага Менску на праграму рэформаў, якая будзе ўключаць жорсткую грашова-крэдытную палітыку, а таксама структурныя змены ў рэальным сектары эканомікі. Таму перад урадам цяпер стаіць няпростая дылема – выплаціць непад’ёмную пазыку або пагадзіцца не непажаданыя рэформы.

Рэфінансаванне крэдыту азначае простае падаўжэнне ўжо існай запазычанасці пад тымі ж адсоткамі на вызначаны перыяд.

«А калі казаць яшчэ прасцей – мы нібыта аддалі крэдыт на 3,8 мільярда долараў і адразу ж яго забралі назад на нейкі перыяд. Што праўда, у самога МВФ цяпер праблемы з выбіваннем грошай з сусветнай супольнасці. Увага на Беларусь будзе мінімальная, але яны будуць намагацца зацягнуць Беларусь у яшчэ большыя крэдыты. Умовы будуць вельмі жорсткія і хутчэй за ўсё больш палітычныя, чымся эканамічныя, бо эканамічных умоваў Беларусь і так не выконвае», – упэўнены эканаміст.

Надзея Ермакова на прэс-канферэнцыі не ўдакладніла, куды канкрэтна пойдуць сродкі ў выпадку атрымання крэдыту. Паводле Антона Болтачкі, Нацбанк сам не ведае, навошта яму гэтыя грошы. Галоўны банк краіны не ў стане прадбачыць вынікі палітыкі, якую праводзіў у 2011 г.

«Гэта ўжо проста псіхалагічны нейкі фактар. Трэба грошы – хай яны будуць, калі штосьці здарыцца, мы іх патрацім на стабілізацыю», – інтэрпрэтуе логіку Нацбанку Атон Болтачка.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары