У менскім бізнес-цэнтры «Вікторыя» адбылася сушы-бітва


У двухгадзінным кулінарным спаборніцтве ўзялі ўдзел дзевяць кулінараў з Менску і абласных цэнтраў. Канкурсанты прадэманстравалі свае навыкі ў гатаванні класічных сушы і прэзентавалі аўтарскія стравы японскай кухні.

Як падкрэсліў арт-дырэктар казіно «Вікторыя» Дзмітрый Новік, гэта людзі, якія маральна гатовыя да таго, каб змагацца на такім узроўні.

«Кожны з удзельнікаў выканаў хатняе заданне – сушы-кампазіцыю, якая ацэньвалася чальцамі журы, і прыгатаваў страву традыцыйнай японскай кухні. Гэтую ідэю мы ўвасабляем разам з Беларускай асацыяцыяй кулінараў. Апагеем вечара будзе гатаванне вялікага сушы-рола дыяметрам 45–50 сантыметраў і прыкладнай вагой 5–6 кілаграмаў», – заявіў ён напярэдадні.

Рэчаіснасць перасягнула чаканні: шэф-кухар казіно «Вікторыя» Аляксандр Жылінскі, які ёсць удзельнікам тэлевізійнага праекту «Шэф-кухар» і шэрагу кулінарных акцыяў у Беларусі і за мяжою, у тым ліку «Кубка Крамля», разам з двума памочнікамі прыгатаваў сушы вагой 21 кг.

belsat.eu

Стужка навінаў