Гарадзенцам пабудавалі кватэры без каналізацыі


У Горадні больш за 170 сем’яў не змаглі засяліцца ў новыя дамы.

Кватэры ў новым мікрараёне Вішнявец яны атрымалі напрыканцы снежня – пачатку студзеня, дагэтуль там не жывуць. У дамах адсутнічае газ, электрычнасць, каналізацыя. Дадатковая праблема палягае ў тым, што шмат хто мусіць хутка выселіцца з інтэрнатаў, некаторым на пераезд далі дзесяць дзён.

У кіраўніцтве капітальнага будаўніцтва Гарадзенскага гарвыканкаму, якое выступала замоўцам, навасёлам патлумачылі, што быццам вінаваты ў сітуацыі старшыня кааператыву. Ён своечасова не аформіў усіх неабходных дакументаў.

“З чыёй віны людзі засталіся без жытла, цяпер высветліць цяжка, магчыма, сапраўды рэч у несумленным стаўленні да працы старшыні кааператыву ды чыноўнікаў, – адзначыў праваабаронца Уладзімір Хільмановіч. – Напружанасць сярод гарадзенцаў спала. Ім паабяцалі ў хуткі тэрмін выправіць сітуацыю. Тым жа, хто здымае пакой у інтэрнатах, працягнулі дазвол на перабыванне”.

belsat.eu

Стужка навінаў