Гамельчукі пра Азаранку: галоўнае, каб не забывалася, што беларуска


Вікторыя Азаранка стала першаю ракеткаю свету. У фінале “Australian Open” яна перагуляла іншую беларуску, Марыю Шарапаву, якая выступае за Расею, – 6:3, 6:0.

Бацькі Шарапавай паходзяць з Гомля. Яны з’ехалі ў Расею, ратуючыся ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

Турніры “Вялікага шлему” складаюцца з чатырох штогадовых спаборніцтваў: “Australian Open”, “Roland Garros”, “Wimbledon Championships” і “US Open”. Спартовец, што пераможа на ўсіх гэтых турнірах цягам аднаго сезону, выгуляе “Вялікі шлем”.

Марыя Шарапава на турнірах “Вялікага шлему” перамагала тройчы, для Вікторыі ўдзел у “Australian Open” быў дэбютным. Да яго яна займала трэці радок у рэйтынгу WTA.

Некалькі дзён таму “Белсат” запытаўся ў гамельчукоў, ці ведаюць яны сваіх зямлячак і як перамога беларускі можа паўплываць на імідж краіны.

belsat.eu

Стужка навінаў