Запрашаем маладых журналістаў


Асацыяцыя польскіх журналістаў і тэлеканал “Белсат” запрашаюць маладых беларускіх журналістаў прыняць удзел у курсах і прайсці стажыроўку на працягу месяца ў рэдагаванні парталу тэлеканалу “Белсат” у Варшаве.

Мы шукаем маладых журналістаў, студэнтаў і выпускнікоў, зацікаўленых працай у журналістыцы. Узрост да 25 гадоў. Кандыдаты павінныя вельмі добра валодаць вуснай і пісьмовай беларускай мовай, а таксама сучаснай ангельскай.

У стажыроўку уваходзяць:
– тыдзень навучання ў Варшаве;
– стажыроўка ў рэдакцыі парталу www.belsat.eu на працягу месяца.

Арганізатары гарантуюць вяртанне грошай за дарогу да Варшавы і назад, а таксама кампенсацыю праезду ў грамадскім транспарце, жытло, грошы на прадукты харчавання і кішэнныя грошы.

Расклад (папярэдні):

набор да 24 снежня 2010 г.
пачатак тыднёвай падрыхтоўкі ў Варшаве 31 студзеня 2011 г.
пасля стажыроўка ў Варшаве: у першы месяц 3 асобы, потым цягам месяца – 2 асобы, пасля – яшчэ 2 асобы.

Калі ласка, дасылайце свае рэзюмэ на адрас: news@belsat.eu, з тэмай „стажыроўка”.

Стужка навінаў