Яго вінавацяць у “дробным хуліганстве”.
Праваабаронцу затрымалі на пошце і павезлі ў Маскоўскі РУУС Менску. Пасля вобшуку ён паспеў паведаміць, што на яго склалі пратакол паводле арт. 17.1 Кодэксу адміністратыўных правапарушэнняў РБ (“Дробнае хуліганства”), а таксама, што яго будуць трымаць на Акрэсціна да панядзелка, калі адбудзецца суд.
Алег Волчак – былы “афганец” і следчы пракуратуры. Пасля сыходу са службы працуе праваабаронцам.
belsat.eu