Школьнікі ядуць недастаткова садавіны, гародніны, рыбы і малочных прадуктаў


Пра гэта паведаміла старэйшы навуковы працаўнік аддзелу гігіены харчавання Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру гігіены Наталля Цамбарэвіч.

Яна кажа, што ў арганізацыі харчавання беларускіх школьнікаў выяўлены шэраг негатыўных тэндэнцыяў.

“Перадусім гэта нізкае спажыванне садавіны, гародніны, рыбы і, як ні дзіўна, малочных прадуктаў, нягледзячы на іх шырокі асартымент і даступныя кошты. Усё гэта адбываецца на тле залішняга спажывання харчоў з павышаным утрыманнем солі, цукру, насычаных тлустых кісляў”, – адзначыла Цамбарэвіч.

Гэтая сітуацыя, сцвярджае яна, пагражае развіццём такіх захворванняў, як карыес, атлусценне, захворванні страўнікава-кішачнага тракту, астэапароз. “У дашкольным і школьным веку фармуюцца асаблівасці харчовых паводзінаў чалавека, якія захоўваюцца на ўсё жыццё”, – падкрэсліла адмысловец.

belsat.eu

Стужка навінаў