Прэзентацыя «Зімачкі» ў дзяржаўнай філармоніі


Увечары 25 студзеня этна-трыо “Троіца” прэзентавала свой апошні альбом у Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Запісаны летась Іванам Кірчуком, Юрыем Дзмітрыевым і Юрыем Паўлоўскім на варшаўскай студыі, гэта фактычна першы беларускі 3D-альбом. Ён складаецца з дзевяці песень, выкананых пры дапамозе акустычнай інструментальнай палітры, без удзелу электрагітараў.

Паводле ацэнак музычных аглядальнікаў, гэта найлепшы з шасці альбомаў гурта, які грае ў цяперашнім складзе з 1999 г.

belsat.eu

Стужка навінаў