Жыхарка Берасця скрала ў краме адзін жаночы бот


Паводле затрыманай, яна не магла вынесці з крамы адразу абодва боты і вырашыла сцягнуць па адным.

Як паведаміў першы намеснік начальніка Ленінскага РАУС Берасця Дзмітрый Каравякоўскі, днём 25 студзеня непрацоўная 29-гадовая жанчына зайшла ў краму па вул. Камсамольскай. Яна ўзяла з вітрыны адзін зімовы жаночы бот, схавала яго пад вопраткай і спрабавала ўцячы. Прадаўцы заўважылі знікненне бота і паспелі затрымаць жанчыну ў дзвярах крамы. Пра здарэнне яны паведамілі ў міліцыю.

Боты каштавалі 2,099 млн руб.

Жанчыну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні яе Ленінскі раённы аддзел Следчага камітэту распачаў справу паводле ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэксу («Крадзеж»). Раней жанчыну ўжо судзілі паводле гэтага ж артыкулу.

belsat.eu

Стужка навінаў