Лябедзька: Адзіная стратэгія будзе. У доўгатэрміновай перспектыве


«Трэнд устойлівы вызначыўся. Не будзе кампрамісаў. Не будзе «мусі-пусі», пакуль у Беларусі сапраўды не пачнуцца перамены. Прынятае рашэнне не ўплывае непасрэдна сёння на сітуацыю ў Беларусі, але будзе ўплываць на фармаванне той стратэгіі, якая выпрацоўваецца цяпер у Еўропе», – каментуе старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі рэзалюцыю ў пытанні Беларусі.

Несупынны пераслед прадстаўнікоў апазіцыі ды грамадскіх актывістаў, медыяў і праваабаронцаў, катаванні палітвязняў – асноўныя прычыны, чаму Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы ўхваліла ў Страсбуры рэзалюцыю пра Беларусь – крытычную ў дачыненні афіцыйнага Менску. Вынік прадказальны, бо палітычная сітуацыя ў Беларусі не палепшылася. 111 са 127 удзельнікаў пленарнага паседжання ўхвалілі рэзалюцыю.

belsat.eu

Стужка навінаў