Найбольш грошай пералічылі на рахунак Някляева


У індывідуальны выбарчы фонд кандыдата на прэзідэнцтва паступіла 83,5 млн руб.

На другім месцы – лідар кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Саннікаў, у яго на “выбарчым” рахунку назбіралася 6,8 млн руб.

Значна менш сродкаў пералічылі Рыгору Кастусёву, які ідзе на выбары ад Партыі БНФ (355 тыс. руб.), і Віталю Рымашэўскаму, кандыдату ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (300 тыс.).

Найменш грошай атрымалі эканамісты: прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук – меней за 90 тыс. руб., а Віктар Цярэшчанка – усяго 100 руб.

ЦВК таксама паведамляе, што адкрыліся рахункі выбарчых фондаў дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ды кіраўніка саюзу “За мадэрнізацыю” Алеся Міхалевіча.

Нагадаем, што фінансавы фонд кандыдата на прэзідэнта можа складацца з трох крыніцаў: уласных сродкаў кандыдата (да 50 базавых велічыняў), добраахвотных ахвяраванняў грамадзянаў (не болей за 10 базавых велічыняў з чалавека) і добраахвотных ахвяраванняў юрыдычных асобаў (не болей за 30 базавых велічыняў з кожнай). Агульны аб’ём сродкаў не мусіць перавышаць 3 тыс. базавых велічыняў (105 млн руб.).

belsat.eu

Стужка навінаў